20.06.2023
“Боль і памяць беларускай зямлі”. У Бераставіцкай райбібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры
У Бераставіцкай райбібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка,
прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і
генацыду беларускага народа. Удзел у мерапрыемстве прыняла намеснік
пракурора Бераставіцкага раёна Ала Кузьма.
На дыялогавай пляцоўцы прысутнічалі навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа.
Ала Аляксандраўна агучыла факты, атрыманыя ў працэсе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе на Бераставіччыне.
Падчас мерапрыемства бібліятэкары расказалі ўдзельнікам дыялогавай
пляцоўкі пра подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, пра вядомыя
канцлагеры.
Адбыўся прагляд фільма “Лагер смерці “Трасцянец”.
Была праведзена прэзентацыя тэматычнай выставы “Праз стагоддзі, праз
гады – памятайце!” з бібліяграфічным аглядам кніг, прадстаўленых на ёй.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Наталля АРЛОЎСКАЯ, загадчык
аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача
Береставіцкай райбібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага
Фота прадастаўлена райбібліятэкай