Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.07.2022

Чэлендж, выставы, літаратурныя чытанні. На Бераставіччыне адзначаюць 140-гадовы юбілей Янкі Купалы

7 ліпеня спаўняецца роўна 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы. Яго імя неразрыўна звязана з Беларуссю: вялікая колькасць вершаў, яскравая публіцыстыка, пераклады. Беларускі пясняр пакінуў нам пасля сябе вялікую спадчыну. Сапраўднае імя паэта Іван Дамянікавіч Луцэвіч. Нарадзіўся паэт ў вёсцы Вязынка (зараз гэта Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) ў свята Купалле, таму і ўзяў сабе псеўданім Купала. У юбілейную дату ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» адбудзецца Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага і яе філіялах на вёсцы юбілей беларускага паэта не застанецца без увагі. Пройдуць бібліяграфічныя агляды і выставы творчасці Янкі Купалы, паэтычныя гадзіны і літаратурныя чытанні. У райбібліятэцы адбудзецца адкрыты прагляд літаратуры “У храме слова Янкі Купалы”. Таксама дарослыя і юныя чытачы Бераставіччыны актыўна далучаюцца да абласнога чэленджа “Класічна…патрыятычна”: Гродзеншчына чытае Янку Купалу і Якуба Коласа”.  Падчас яго правядзення неабходна зрабіць фотаздымкі за чытаннем твораў паэтаў-юбіляраў і даслаць для размяшчэння на сайтах раённай і абласной бібліятэк. Святлана Ганчарова