Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.01.2020

Да акцыі «Нашы дзеці» далучылася рэдакцыя “Бераставіцкай газеты”

У навагоднія і калядныя дні кожнае дзіця чакае цудаў і казкі. На жаль, не ўсе бацькі маюць магчымасць выканаць запаветныя мары і жаданні сваіх дзяцей, асабліва гэта датычыць малазабяспечаных і няпоўных сем’яў. Аказаць падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе грамадства і дзяржавы, прызвана рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая ў гэтыя святочныя дні актыўна праходзіць у нашай краіне. 4 студзеня да акцыі далучыўся і калектыў рэдакцыі “Бераставіцкай газеты”. За сродкі прафсаюзнай арганізацыі нашай установы былі набыты навагоднія падарункі, з якімі галоўны рэдактар Зінаіда Самкова і прафарганізатар Алена Рыжко накіраваліся да сям’і  Улейчык з аграгарадка Кватары, дзе выхоўваюцца трохгадовы Ягор і пяцігадовая Юля. З вялікай радасцю і захапленнем дзеці  прынялі падарункі, шчаслівыя ўсмешкі на іх тварах сведчылі аб тым, што і машынка, і лялька ім вельмі спадабаліся,  а   іх мама Алеся Яўгеньеўна выказала шчырую падзяку за аказаную ўвагу і клопат пра іх сям’ю. Ірына МІКЛАШ, фота аўтара