03.12.2024
Да ўвагі фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковых страхавых узносаў!
Аб прадстаўленні формы ПУ-3 праз
інфармацыйны рэсурс "Асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў"
Фізічнымі асобамі, якія самастойна выплачваюць
абавязковыя страхавыя ўзносы, форма ПУ-3 "Індывідуальныя звесткі"
прадстаўляецца праз "Асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў" на
карпаратыўным партале Фонду:
у выглядзе электроннага дакумента, заверанага
электронным лічбавым подпісам (наяўнасць дзеючага сертыфіката адкрытага ключа
электроннага лічбавага подпісу і атрыбутнага сертыфіката для работы з сістэмамі
Фонду),
у
электроннай форме (без электроннага лічбавага подпісу) 1 .
Для атрымання магчымасці ўзаемадзеяння ў электроннай
форме фізічнай асобе, якая самастойна выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы,
неабходна асабіста звярнуцца ў орган Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік і падаць
заяву аб стварэнні (блакіроўцы) уліковага запісу карыстальніка з прад'яўленнем
дакумента, які пацвярджае асобу 2 .
_______
1п.7
Правілаў індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб у сістэме
дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 08.07.1997 №837; п.5 Інструкцыі аб парадку
перадачы-прыёму форм дакументаў персаніфікаванага ўліку, зацверджанай
пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2014 №7,
2п.3
Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння ў электроннай форме, зацверджанае пастановай
праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай
абароны Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2023 № 16.