Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.07.2023

Да ведама плацельшчыкаў і атрымальнікаў дапамог

З 1 жніўня 2023 года павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта звязана як з павелічэннем сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у Рэспубліцы (далей – СЗП, склала 1 861,00 рублёў), так і з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ, з 1 жніўня 2023 года – 364,40 рублёў). Дапамогі будуць выплачвацца ў наступных памерах: аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці - 3 644,00 руб. (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 5 101,60 руб. (14 БПМ); дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці - 364,40 руб. (100% БПМ); штомесячная дапамога па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў :     на першае дзіця - 651,35 руб. (35% СЗП),     на другога і наступных дзяцей - 744,40 руб. (40% СЗП),     на дзіця-інваліда- 837,45 руб. (45% СЗП). Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (прызначаецца сем'ям, якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў) – 182,20 руб. (50% БПМ). Дапамога выплачваецца на сям'ю адна і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям'і. Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (у якіх: выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) праходзіць тэрміновую ваенную або альтэрнатыўную службу; абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама, калі адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд:     на дзіцяці-інваліда, старэйшых за 3 гадоў – 255,08 руб. (70% БПМ);     на астатніх дзяцей старэйшых за 3 гады - 182,20 руб. (50% БПМ) Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі па іх выбару Бераставіцкі раенны аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва