Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.08.2024

Да ведама плацельшчыкаў і атрымальнікаў дапамог

З 1 жн i ўня 2024 года павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта звязана як з павелічэннем сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у Рэспубліцы, так і з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ, з 1 жнiўня 2024 года – 433,00 рублёў). Дапамогі будуць выплачвацца ў наступных памерах:          аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці - 4 330,00  руб. (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 6 062,00 руб. (14 БПМ);          дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці - 433,00 руб. (100% БПМ);          штомесячная дапамога па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў :          на першае дзіця - 771,81 руб. (35% СЗП),          на другога і наступных дзяцей - 888,92 руб. (40% СЗП),          на дзіця-інваліда- 1000,04 руб. (45% СЗП). Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (прызначаецца сем'ям, якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў) – 203,37 руб. (50% БПМ). Дапамога выплачваецца на сям'ю адно і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям'і. Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (у якіх: выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) праходзіць тэрміновую ваенную або альтэрнатыўную службу; абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама, калі адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд:          на дзіцяці-інваліда, старэйшых за 3 гадоў – 303,10 руб. (70% БПМ);          на астатніх дзяцей старэйшых за 3 гады – 216,50 руб. (50% БПМ) Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі па іх выбару. Бераставіцкі раенны аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва