24.07.2020
Да ведама выбаршчыкаў!
З 24 ліпеня 2020 г. ва ўчастковых камісіях арганізавана дзяжурства.
Ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў г. п. Вялікая Бераставіца, з панядзелка па пятніцу - з 17 да 19 гадзін, у суботу - з 12 да 14 гадзін.
Ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, з панядзелка па пятніцу - з 16 да 18 гадзін, у суботу - з 11 да 13 гадзін.
Кожнаму выбаршчыку ў памяшканні ўчастковай камісіі забяспечваецца магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс і ці правільна ў спісе пазначаны звесткі пра яго.
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, уключаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам і якія дасягнулі да дня ці ў дзень выбараў 18 гадоў, зарэгістраваныя на момант складання спіса па месцы жыхарства або па месцы знаходжання на тэрыторыі гэтага ўчастка для галасавання.