17.09.2024
Дзень народнага адзінства ў бібліятэках Бераставіччыны
17 верасня — Дзень народнага адзінства. Да гэтага дня ў бібліятэках
раёна праходзяць культурна-асветніцкія мерапрыемствы: дыялогавыя
пляцоўкі, інфармаыйныя гадзіны, конкурсы і віктарыны, сустрэчы з
цікавымі людзьмі, і яшчэ цэлы шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Іх
правядзенне паспрыяе больш глыбокаму вывучэнню і захаванню гісторыі
нашай дзяржавы, умацаванню ідэі нацыянальнага адзінства і кансалідацыі
беларускага грамадства, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму
выхаванню. Гэта і інфармацыйны навігатар “У адзінстве народа – моц
краіны”, падрыхтаваны Масалянскай інтэграванай сельскай
бібліятэкай-клубам, інфармацыйны рэліз “У адзінстве традыцый – моц
народа” Канюхоўскай бібліятэкі, час яднання “Мы – людзі адзінай цудоўнай
зямлі – Беларусь”, праведзены ў Малабераставіцкай бібліятэцы.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства ва ўсіх публічных
бібліятэках раёна арганізаваны інфармацыйныя выставы, якія знаёмяць
наведвальнікаў з багатай і разнастайнай гісторыяй і культурай роднай
зямлі.
Так, Бераставіцкая раённая бібліятэка арганізавала кніжную выставу
“Адзіная Беларусь – магутная Беларусь” і правяла інфармацыйную гадзіну
“Моц у адзінстве” і патрыятычны ўрок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць
што берагчы!”.
У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы запрасілі дзяцей
малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту на тэматычны квэст “У лабірынце
роднага краю”. Каманды “Васількі” і “Зубраняты” паказалі свае выдатныя
веды на станцыях “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, “Знакамітыя людзі нашай
краіны”, “Славутасці Беларусі”, “Музычная скарбонка”, “Прырода
Беларусі”. У завяршэнні квэста ўдзельнікі склалі пазлы : “Брэсцкая
крэпасць — герой” і “Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь”.
Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства служыць аб’ектыўным
напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці
беларускай дзяржаўнасці.
https://www.beresta.by/dzen-narodnaga-adzinstva-biblijatjekah-berastavichchyny/