Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.06.2024

“Эйсмантаўскі фэст”: трыўмф гасціннасці і сяброўства

На Бераставіччыне адбыўся ХІІІ раённ ы фестывал ь беларуска-польскай культуры і побыту «Эйсмантаўскі фэст-2024» . Аграгарадок Вялікія Эйсманты ў трынаццаты раз сустракаў удзельнікаў фэсту на сваёй гасціннай зямлі. Насуперак усім павер’ям трынаццаты па ліку фестываль стаў сапраўдным трыўмфам і адной з самых яркіх і маляўнічых падзей года. І першыя прыемныя сюрпрызы пачаліся ў парку “Зеленый уют”, які за два гады ператварыўся ў цудоўную зону адпачынку і выдатную нагоду для гонару мясцовых жыхароў. Сёння ў аграгарадку створаны добрыя ўмовы для працы і адпачынку. Вялікая заслуга ў гэтым належыць мясцовай гаспадарцы КСУП «Варанецкі», якая ўклала нямалыя сродкі ў добраўпарадкаванне населенага пункта і развіццё яго інфраструктуры. А для яе кіраўніка Юрыя Ярэміча парк стаў асабіста важным праектам. Сэрца аграгарадка Сёлета ў парку з’явіўся фантан, які ўвечары радуе вока рознымі колерамі святла. Неверагоднае відовішча! Зону адпачынку ўпрыгожылі тратуарныя дарожкі, лавачкі, дэкаратыўныя дрэўцы і кустарнікі. Тут будзе працаваць летняе кафэ. Цяпер у аграгарадку Вялікія Эйсманты ёсць свой утульны сучасны парк, дзе прыемна правесці вольны час, адпачыць усёй сям’ёй, запрасіць гасцей. А яшчэ на тэрыторыі парка з’вілася скульптура пад сімвалічнай назвай “Сэрца Эйсмантаў”, якая стала ўвасабленнем прыгажосці эйсмантаўскай зямлі і любові да малой радзімы тых, хто на ёй пражывае. Урачыстае адкрыццё скульптуры адбылося падчас фэсту. Ганаровае права перарэзаць стужку было прадастаўлена старшыні Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрыю Кадргулаву і дырэктару КСУП “Варанецкі” Юрыю Ярэмічу.  З гэтага моманту выява сэрца будзе нагадваць пра важнасць кахання, сяброўства і ўзаемаразумення ў нашым жыцці,  стане сімвалам адзінства і гармоніі. Людзі – галоўнае багацце Чырвонай ніткай у прывітальных словах гасцей прагучала агульная думка, што людзі – гэта галоўнае багацце эсмантаўскай зямлі. На ўрачыстым адкрыцці фэсту выступілі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шчука, дырэктар КСУП “Варанецкі” Юрый Ярэміч, старшыня  Эйсмантаўскага сельскага  аддзела  грамадскага аб’яднання «Саюз   палякаў на Беларусі»  Уладзімір Янкойць, старшыня Эйсмантаўскага сельвыканкама Ганна Болдак, намеснік дырэктара па ідэалагічная рабоце КСУП “Варанецкі” Галіна Козел, мясцовы ксёндз Алег. Яны выказалі падзяку жыхарам за самааданую працу, любоў да малой радзімы і клопат пра яе росквіт. Адзначылі важнасць захавання на эйсмантаўскай зямлі і ў нашай краіне народных традыцый, культуры і нацыянальных духоўных каштоўнасцяў. На свяце адбылося ўшаноўванне доўгажыхара аграгарадка Рэгіны Баляславаўны Іядкоўскай, якой споўнілася 93 гады, самага маленькага жыхара Марка Змітрукевіча і сям’і Троска з вёскі Ёдкавічы, якая сёлета адзначыла  сваё залатое вяселле. Эйсманты з Эйсмантаў Вялікія Эйсманты маюць багатую гісторыю і незвычайнае мінулае. Назва населенага пункта паходзіць ад імя шляхецкага роду Эйсмантаў, які жыў на Гарадзеншчыне з XV стагоддзя. Упершыню тапонім згадваецца ў лісце Жыгімонта II Аўгуста ў 1570 годзе. У 1659 годзе Ганнай Эйсмантавай і яе сынам Якубам у вёсцы быў заснаваны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Яна Непамука. Да Другой сусветнай вайны ў мястэчку і яго наваколлях жылі ў асноўным прадстаўнікі роду Эйсмантаў. Сёння прозвішча Эйсмант тут таксама распаўсюджана. Неглядзячы на тое, что не ўсе прадстаўнікі гэтага прозвішча з’яўляюцца сваякамі, на фэсце яны аб’ядналіся ў адну дружную команду і прэзентавалі дасягненні дынастый сем’яў Эйсмант. Ганарыцца ім сапраўды ёсць чым! На свяце можна было пазнаёміцца з вытворчымі дасягненнямі, творчымі вынаходніцтвамі, кулінарнымі стравамі і захапленнямі членаў аб’яднанай “сям’і Эйсмант”. Дарэчы, ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі новае папаўненне – маладую сям’ю Віалеты Эйсмант і Паўла Капіцы, якая нарадзілася літаральна тыдзень таму. А  адзін з прадстаўнікоў роду Збігнеў Эйсмант напісаў і выканаў цудоўную песню, натхнёную любоўю да свайго роднага аграгарадка. Маштаб свята Традыцыйна «Эйсмантаўскі фэст» уразіў гасцей разнастайнасцю і маштабам мерапрыемстваў. Цэнтр аграгарадка ў гэты суботні летні дзень быў напоўнены музыкай, дзіцячым смехам і весяллем. Яркія і захапляльныя выступленні артыстаў стварылі атмасферу свята і радасці. Сваёй творчасцю з мясцовымі жыхарамі падзяліліся народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”, народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы, салісты-вакалісты і дзіцячы харэаграфічны калектыў Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, юныя ўдзельнікі аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. В. Эйсманты, заслужаны аматарскі  калектыў з г. Іванава Брэсцкай вобласці “Палешукі”, гурт “Ваяж” з г. Гродна, гродзенскі калектыў “Bazinga” са сваім шоу агню і святла. На кожнай тэматычнай пляцоўцы фэсту было цікава і захапляльна. «Заможны фальварак» парадаваў традыцыйным пачастункам ад КСУП «Варанецкі» – польскім бігасам, юшкай, блінамі і гарбатай. Інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка стала месцам прыцягнення ўсёй дзетвары. Гульнявая забаўляльная праграма, дзіўныя жывыя скульптуры і шоу мыльных пузыроў ад тэатра «Ларчык» з г. Брэста, пеннае шоу, калор-фэст і дзіцячыя атракцыёны падарылі юным жыхарам аграгарадка шмат весялосці і яркіх эмоцый. Цікавасць у гасцей свята выклікалі рыцарскі падворак «Праз смугу стагоддзяў…», выступленне коннага клуба «Кавалькада», Горад майстроў. Арганізатары пастараліся на славу, прапанаваўшы наведвальнікам мноства цікавых актыўнасцяў: ад майстар-класаў і выставак, да канцэртаў і тэатральных паказаў. Кожны куток фестывальнай пляцоўкі прыцягваў увагу як дарослых, так і дзяцей. Гэты фестываль даказаў, што калі любоў і павага ідуць ад сэрца да сэрца, поспех абавязкова будзе спадарожнічаць у любоў справе. https://www.beresta.by/jejsmanta-ski-fjest-try-mf-gascinnasci-i-sjabro-stva/ Больш здымкаў ТУТ