Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.02.2023

Галоўны нацыянальны скарб – мова. Работнікі адукацыі Бераставіцкага раёна прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце

Спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама і метадысты вучэбна-метадычнага кабінета, педагагічныя і іншыя  работнікі ўстаноў адукацыі Бераставіцкага раёна прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. У Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская, але галоўным аб’ектам увагі з’яўляецца мова тытульнай нацыі – беларуская. Беларуская мова трапляе пад пагрозу знікнення, таму мэта напісання дыктанту – папулярызацыя і ўдасканаленне лексічных і граматычных ведаў. Неабходна памятаць: кожны чалавек павінен захоўваць і распаўсюджваць родную мову – галоўны нацыянальны скарб. Вольга КАРПУЦЬ, метадыст Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета. Фота прадастаўлена аддзелам адукацыі райвыканкама