Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.07.2023

«Гэта наша земля, гэта мы – беларусы!» На свяце Дня Незалежнасці ў Вялікай Бераставіцы дзейнічалі выставы-прэзентацыі прадпрыемстваў раёна, вулічны вернісаж і арт-галерэя пад адкрытым небам

Пасля ўрачыстага мітынгу святочная дзея з плошчы Ратушнай перамясцілася ў сквер імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы. Прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Бераставіччыны прадставілі выставы-прэзентацыі сваёй дзейнасці, дасягненняў, вырабляемай прадукцыі і аказваемых паслуг. Амаль на кожнай пляцоўцы можна было пачаставацца прысмакамі, сфатаграфавацца ў маляўнічых фотазонах, прадэгуставаць прадукцыю і далучыцца да інтэрактыву. Сыры вытворчага цэха “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір”, малабераставіцкія караваі, эйсмантаўская выпечка і алекшыцкія бліны – ад жадаючых паспрабаваць прысмакі не было адбою. Адпачываючы, госці свята маглі змераць ціск, прымерыць амуніцыю выратавальнікаў, зрабіць прычоску, пазнаёміцца са зручнымі банкаўскімі прадуктамі, паслугамі газавікоў, камунальнікаў, паштавікоў, связістаў і электрыкаў, даведацца, дзе набыць недарагія саджанцы дэкаратыўных хваёвых раслін і паліўнай прадукцыі, прыняць удзел у дабрачынным кірмашы вырабаў ручной работы гурткоўцаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, далучыцца да спартыўных гульняў і пазнавальных віктарын. Для аматараў мастацтва і краязнаўства дзенічалі вулічны вернісаж з выставамі мастацкіх твораў навучэнцаў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў і мастачкі з Ліды Алены Санько. Арт-галерэя Бераставіцкай райбібліятэкі  “Гісторыя ў асобах” выклікала цікавасць і ў дарослых, і ў дзяцей. Як і інсталяцыя Святамікалаеўскай царквы ў Вялікай Бераставіцы, зробленай з падручных матэрыялаў бібліятэкара, а таксама кніжная выстава твораў аб развіцці і станаўленні беларускай дзяржавы. Выстава дэкаратыўных вырабаў з калекцыі Бераставіцкага Дома рамёстваў “Васільковая песня гадоў” перанесла ў старадаўні сялянскі побыт Працавалі атракцыёны, былі арганізаваны майстар-класы і гульнявыя праграмы для дзяцей. Дзейнічалі гандлёвыя кропкі Бераставіцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, ААТ “Малабераставіцкі элітгас”, Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа, а таксама палаткі індывідуальных прадпрымальнікаў з цацкамі і салодкасцямі. Госці свята дзеляцца ўражаннямі Людміла Жалудок: – Цудоўнае свята! Свята, калі сапраўды адчуваеш гордасць за сваю краіну, яе народ і, вядома ж, за родную Бераставіччыну. Усім нам трэба берагчы Радзіму і дбаць пра яе дабрабыт. Вольга Барысевіч: – На Бераставіччыне ўмеюць ладзіць святы. Выдатны канцэрт, шматлікія выставы, падчас якіх не перастаеш здзіўляцца, на што здольныя землякі і якая багатая наша зямля на працавітых людзей і слаўную гісторыю. І для дзяцей арганізавана шмат забаў. Мы з дачкой цудоўна адпачылі! https://www.beresta.by/gjeta-nasha-zemlja-gjeta-my-belarusy-na-svjace-dnja-nezalezhnasci-vjalikaj-berastavicy-dzejnichali-vystavy-prjezentacyi-pradpryemstva-rajona-vulichny-vernisazh-i-art-galerjeja-pad-adkrytym-nebam/ Больш фота па спасылцы https://disk.yandex.ru/d/G05t79dku1AHwg