24.05.2023
Калекцыя вырабаў і этнапрадметаў Бераставіччыны прадстаўлена на абласной выставе “Нам засталася спадчына”
Абласная выстава “Нам засталася спадчына” дзейнічае ў
Гродзенскімабласным метадычным цэнтры народнай творчасці. У ліку іншых
раёнаў Гродзеншчыны сваю этнаграфічную калекцыю на ёй прадставіла і
Бераставіччына.
Экспазіцыя сабрала яркія ўзоры народнай творчасці пачатку і сярэдзіны
ХХ стагоддзя: тканыя ручнікі, дываны, паясы, калекцыі прадметаў побыту і
элементы народнага адзення Панямоння, якія прызваны даць уяўленне пра
багацце і нацыянальны каларыт традыцый як рэгіянальнай, так і ў цэлым
беларускай культуры, яе арнаментальную сімволіку.
– Бераставіцкая зямля багатая на рамесныя традыцыямі і гісторыка-культурную спадчыну ,
– расказвае загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Тамара
Касьян. – З пакалення ў пакаленне тут перадаецца навык рамеснай
справы, традыцыі вырабу ўзораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У
этнакутках філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадкоў
захоўваюцца зборы старадаўніх побытавых рэчаў, якія збіраліся паступова,
не адзін год пры ўдзеле работнікаў культуры, якія плённа супрацоўнічалі
з мясцовым насельніцтвам. На абласной выставе “Нам засталася спадчына”
прадстаўлена калекцыя вырабаў і этнапрадметаў Дома рамёстваў , а таксама экспанаты з фонду музейнага пакоя філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Алекшыцы.
Бераставіччына славіцца майстрамі па ткацтву і вышыўцы, а таму
большасць прадметаў калекцыі складаюць тканыя і вышываныя вырабы –
посцілкі, ходнікі, абрусы, ручнікі, фіранкі, дарожкі на стол, накідкі на
падушкі, падузорнікі, створаныя ў свой час мясцовымі ўмеліцамі Марыяй
Кажанеўскай і Аленай Барцэвіч з вёскі Плябанаўцы, якія з’яўляюцца
народнымі майстрамі Рэспублікі Беларусь, а таксама Антанінай Русэлік з
вёскі Куркежы, Верай Нікіцік з вёскі Грыцавічы, Аленай Кучынскай з
Вялікай Бераставіцы.
Самыя старадаўнія рэчы – гэта саматканы ручнік, вышыты і аздоблены
карункамі прыблізна ў 1916 годзе Ганнай Заміроўскай з вёскі Багдзюкі, і
ільняная сарочка з саматканага палатна, сатканая прыблізна ў 1927 годзе
Лідзіяй Маер з вёскі Сыраежкі і перададзеная Дому рамёстваў яе дачкой
Надзеяй Тоўкач з аг. Стары Дворац.
Прадстаўлены і такія прадметы побыту 50-60 гадоў мінулага стагоддзя,
як маслабойка, драўляныя лыжкі, збан, гляк, гаршчок, сукала для
намотвання нітак, валак і качалка для прасавання тканіны, вілкі для печы
і іншыя рэчы, якімі карысталіся ў паўсядзённым жыцці нашы продкі.
Тым, хто цікавіцца гісторыяй і этнаграфіяй роднага краю, паведамляем, што в ыста ва “Нам засталася спадчына” будзе працаваць у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці да 9 чэрвеня .
Святлана ГАНЧАРОВА, фота прадастаўлена аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры