03.01.2023
“Краіна мрояў – краіна герояў”. У Бераставіцкай райбібліятэцы арганізавана выстава да 100-годдзя ўтварэння СССР
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага
арганізавана кніжная выстава “Краіна мрояў – краіна герояў”, якую
бібліятэкары прымеркавалі да 100-годдзя ўтварэння Саюза Савецкіх
Сацыялістычных Рэспублік – найбуйнейшай ў свеце дзяржавы.
Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР былі прыняты 30 снежня 1922
года на І Усесаюзным сходзе Саветаў. З’яўленне новай дзяржавы мела
вялікае сусветна-гістарычнае значэнне. Замест былой Расійскай імперыі
прыйшла дзяржава новага тыпу. Утварэнне СССР стала вынікам Кастрычніцкай
рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1917-1922 гадоў. Рэвалюцыя
прывяла да ліквідацыі ранейшага і ўтварэння новага дзяржаўнага
механізма.
На выставе прадстаўлены выданні савецкага часу па гісторыі і культуры
савецкай дзяржавы, якія сёння ўжо маюць бібліяграфічную каштоўнасць.
Наведвальнікаў бібліятэкі напэўна ж зацікавяць кнігі:
“Иллюстрированная история СССР”, “Бессметие Гагарина” Юрыя Усцінава,
“Ордена и медали СССР”, “Гербы Саюза ССР”, “Рок-музыка в СССР” і іншыя.
Увазе чытачоў прадстаўлены таксама альбом па выяўленчаму мастацтву
савецкага перыяду “Созидатели нового мира. Образ коммуниста в
изобразительном искусстве”, у якім сабраны творы выдатных савецкіх
мастакоў, скульптараў і графікаў.
Валянціна Чыкун, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі