Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.03.2021

Лес і вада – наша галоўнае багацце. У філіялах Бераставіцкай раённай бібліятэкі аздначылі міжнародныя экалагічныя даты

22 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень вады, або Сусветны дзень водных рэсурсаў. Гэты дзень быў устаноўлены па рашэнні Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1992 годзе з мэтай звярнуць увагу на важнасць свабоднага доступу да прэснай вады, рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў. Міжнародны дзень лесу, або Сусветны дзень абароны лясоў, адзначаюць штогод 21 сакавіка, пачынаючы з 2012 года. Лес – гэта лёгкія нашай планеты. Захаванне лесу – адна з актуальных задач ва ўсім свеце, паколькі аб’ём вырубкі лесу ў некалькі разоў перавышае аб’ём яго натуральнага аднаўлення. Гэтыя тэмы былі абмеркаваны з юнымі чытачамі філіялаў  Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага. Так, у філіяле  “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”  для ўдзельнікаў літаратурнага гуртка “Знайка” быў праведзены экалагічны рэпартаж “Цуды на лясной сцежцы”, прымеркаваны да Міжнароднага дня лесу. Праз конкурсы і гульні гурткоўцы праверылі свае веды аб раслінным і жывёльным свеце, успомнілі, чым лес дапамагае чалавеку. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, у бліц-апытанні называлі чырвонакніжных насельнікаў беларускіх лясоў, а таксама правілы паводзін у лесе. У завяршэнні сустрэчы юныя чытачы  прыйшлі да высновы, што лес трэба берагчы ўжо сёння дзеля будучых пакаленняў. Да Сусветнага дня вады ў філіяле  “Пагранічная сельская бібліятэка”  прымеркавалі экалагічны ўрок “Вада – гэта жыццё”. Бібліятэкары падрыхтавалі паведамленне аб гісторыі ўзнікнення экалагічнай даты, значэнні вады ў жыцці чалавека, класіфікацыі вады па яе месцазнаходжанню ў прыродзе. Юныя ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з цікавымі факты аб вадзе, з задавальненнем разгадвалі загадкі на тэму важнасці вады і аховы водных рэсурсаў, абмяркоўвалі праблемы запасаў прэснай вады на планеце, якія за апошнія 20 гадоў скараціліся больш чым на  20%. Святлана Ганчарова, фота прадастаўлена Бераставіцкай райбліліятэкай