14.04.2025
Майстры аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сталі прызёрамі абласнога конкурсу «Велікодны падарунак»
Майстры аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сталі прызёрамі абласнога конкурсу «Велікодны падарунак»
Сёння майстры аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прымалі ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня», які праходзіць у г.Гродна.
Святочная фотазона, а таксама вырабы майстроў да Вялікодных святаў карысталіся попытам у жыхароў і гасцей горада.
На свяце віншавалі пераможцаў конкурсу «Велікодны падарунак», у ліку пераможцаў былі і нашыя майстры: Тамара Касьян стала лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных вербаў», а Анастасія Касьян узнагароджана дыпломам III у намінацыі «Лепшая калекцыя сучасных Велікодных вербаў»
Акрамя таго, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры адзначаны дыпломам II ступені ў намінацыі «Лепшая выставачная кампазіцыя на велікодную тэматыку», а таксама ўзнагароджаны дыпломам за ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў » Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».
Служба інфармацыі «БГ»
https://www.beresta.by/majstry-addzelu-ramjostva-i-tradycyjnaj-kultury-berastavickaga-rajonnaga-cjentra-kultury-i-narodnaj-tvorchasci-stali-pryzjorami-ablasnoga-konkursu-velikodny-padarunak/