17.05.2026
Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы далучыўся да акцыі “Ноч музеяў”
У рамках акцыі “Ноч музеяў” Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы
запрасіў усіх жадаючых на свята “Вавёрчына сядзіба”, прысвечанае
Міжнароднаму дню музеяў. Музей Вавёркі прапанаваў сваім гасцям прыняць удзел у квэсце “Таямніцы
музейнага дворыка”, падчас якога дзеці разгадвалі таямніцу старога
каваля. Ім неабходна было прайсці пяць тэматычных станцый, на кожнай з якіх іх чакалі разнастайныя заданні і гульні. Падчас падарожжа ў мінулае госці наведалі “беларускую хатку”, дзе
пазнаёміліся з прадметамі побыту нашых продкаў – экспанатамі з фондаў
Музея Вавёркі. Юныя наведвальнікі музейнага дворыка змаглі пакруціць кола калаўрота,
даведацца, як працуе старадаўняя маслабойка і якія цудоўныя ткацкія
вырабы ствараліся рукамі ўмелых майстрых. Дзеці мелі магчымасць дакрануцца да мінулага праз жывое ўспрыманне, праз рэальныя музейныя экспанаты.