13.05.2024
На Бераставіччыне адбылася ўрачыстасць з нагоды Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
У рамках раённай акцыі “Сімвалы незалежнасці, міру і
стварэння” ў Вялікай Бераставіцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства,
прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
Рэспублікі Беларусь.
У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся прадстаўнікі
розных пакаленняў бераставічан, каб наглядна і яскрава прадэманстраваць
вернасць роднай краіне і гістарычнай памяці, імкненне захаваць і
прымножыць дасягненні нашых продкаў.
Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
Рэспублікі Беларусь – гэта свята тых, каму дарагія і зразумелыя нашы
агульныя каштоўнасці – гонар за краіну, жаданне працаваць дзеля яе
росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.
Усе прысутныя разам з артыстамі ўрачыста выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Са словамі віншавання да бераставічан звярнуліся старшыня
райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Кулісевіч.
Вучні Вялікабераставіцкай СШ зачыталі клятву на вернасць краіне і яе нацыянальным сімвалам.
Прадстаўнікам моладзі Бераставіччыны былі ўручаны членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
На ўрачыстасці новымі членамі папоўнілася і Бераставіцкае раённае аддзяленне Беларускай партыі “Белая Русь”.
Канцэртныя нумары ў выкананні работнікаў Бераставіцкага раённага
цэнтра культуры і народнай творчасці, дарослых і юных удзельнікаў
аматарскай творчасці, узорнага хора “Кампанэллі” дзіцячай школы
мастацтваў былі напоўнены шанаваннем гераічнай гісторыі свайго народа,
любоўю да роднай зямлі і павагай да дзяржавы, якую разам мы будуем больш
за 30 гадоў.
У фае раённага цэнтра культуры дзейнічала тэматычная кніжная выстава
Бераставіцкай райбібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага і экспазіцыя творчых
работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы
мастацтваў. https://www.beresta.by/na-berastavichchyne-adbylasja-rachystasc-znagody-dnja-dzjarzha-naga-scjaga-dzjarzha-naga-gerba-i-dzjarzha-naga-gimna-rjespubliki-belarus/
Больш здымкаў ТУТ