04.07.2024
На Бераставіччыне адбылося ўрачыстае адкрыццё свята “Беларусь – наша песня і слава!”
Дзень Н езалежнасці−святая
дата ў гісторыі краіны. Яе значэнне вызначана бяспрыкладным подзвігам
беларускага народа, здзейсненым для выратавання А йчыны,
яго велізарным укладам у разгром нацызму. Колькі б гадоў ні прайшло, мы
ніколі не забудзем, якой цаной нам дасталася свабода і незалежнасць. І
таму гэты дзень ва ўсіх кутках краіны адзначаецца як самае галоўнае
свята. У тым ліку і на Бераставіччыне. Урачыстае адкрыццё свята “ Беларусь – наша песня і слава! ” , прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбылося на летняй пляцоўцы амфітэатра ў гарадскім парку.
Гучнымі апладысментамі сустракалі гледачы артыстаў Бераставіцкага
раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якія ў песнях і вершах
апелі прыгажосць роднай зямлі, распавялі пра любоў да Радзімы,
павіншавалі бераставічан і пажадалі Беларусі росквіту, міру і дабра на
доўгія стагоддзі.
Вялікі гонар за краіну, бязмежная ўдзячнасць тым, хто не шкадуючы
жыцця абараняў яе незалежнасць для будучых пакаленняў – вось тыя
пачуцці, якія адчулі без выключэння ўсе слухачы.
https://www.beresta.by/na-berastavichchyne-adbylosja-rachystae-adkryccjo-svjata-belarus-nasha-pesnja-i-slava/