19.12.2022
На Бераставіччыне адкрылася казачная Рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і Спадарыні Завеі
У пятніцу, 16 снежня, на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага
лагера “Бераставіцкі” адкрылася рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і Спадарыні
Завеі.
Кожны год сюды прыязджаюць шматлікія экскурсійныя групы не толькі з нашага раёна, але і з суседніх.
Першыя наведвальнікі ўжо далучыліся да прыгод анімацыйнай праграмы
“Зюзя і таямніцы казачнага лесу”, падрыхтаванай работнікамі
Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Вандроўка ў казку, сустрэча з каларытнымі міфалагічнымі персанажамі,
гульні, конкурсы і падарункі – усё гэта і не толькі чакае дзяцей.
У пакоях Спадарыні Завеі юныя экскурсанты традыцыйна змогуць
пазнаёміцца з вырабамі раённай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной
творчасці “Самаробны цуд”, а ў “Чароўнай краме” – набыць навагоднія
вырабы ручной работы майстроў Бераставіцкага Дома рамёстваў.
Рэзідэнцыя будзе адкрыта для наведванняў да 15 студзеня. Дні
працы – 22-24, 26-30 снежня, 3-6 і 13-15 студзеня. Пачатак анімацыйных
праграм у 15:00 і 16:30. Тэлефоны для даведак 2-21-51, 7-30-04. Кошт
білета 10 рублёў.
Святлана Ганчарова, фота аўтара