19.09.2023
На Бераставіччыне дадзены старт Тыдню традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”
Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” распачаўся адкрыццём выставы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
На экспазіцыі прадстаўлены творы майстра Тамары Касьян, якая прызнана
носьбітам беларускага саломапляцення ў Гродзенскай вобласці, а самі
беларускія мастацкія практыкі саломапляцення, нагадаем, уключаны ў
Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Выстава знаёміць з посцілкамі і дыванамі ручной работы нашых ткачых,
народных майстроў Беларусі Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч з вёскі
Плябанаўцы.
Тут можна ўбачыць вышываныя ручнікі і сурвэткі кручком з калекцыі Дома рамёстваў.
Свае ручнікі, вышытыя ў традыцыйным стылі з выкарыстаннем беларускага
народнага арнаменту, прадставіла таксама метадыст аддзела рамёстваў
традыцыйнай культуры Анастасія Касьян.
Экспазіцыю суправаджае відэапрэзентацыя дзейнасці Береставіцкага Дома рамёстваў.
Выстава будзе працаваць да канца тыдня ў фае Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. https://www.beresta.by/na-berastavichchyne-dadzeny-start-tydnju-tradycyjnaj-kultury-ad-da-niny-da-nashyh-dzjon/