Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.09.2023

На Бераставіччыне дадзены старт Тыдню традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён”

Тыдзень традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” распачаўся адкрыццём выставы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. На экспазіцыі прадстаўлены творы майстра Тамары Касьян, якая прызнана  носьбітам беларускага саломапляцення ў Гродзенскай вобласці, а самі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення, нагадаем, уключаны ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава знаёміць з посцілкамі і дыванамі ручной работы нашых ткачых, народных майстроў Беларусі Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч з вёскі Плябанаўцы. Тут можна ўбачыць вышываныя ручнікі і сурвэткі кручком з калекцыі Дома рамёстваў.   Свае ручнікі, вышытыя ў традыцыйным стылі з выкарыстаннем беларускага народнага арнаменту, прадставіла таксама метадыст аддзела рамёстваў традыцыйнай культуры Анастасія Касьян. Экспазіцыю суправаджае відэапрэзентацыя дзейнасці Береставіцкага Дома рамёстваў. Выстава будзе працаваць да канца тыдня ў фае Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. https://www.beresta.by/na-berastavichchyne-dadzeny-start-tydnju-tradycyjnaj-kultury-ad-da-niny-da-nashyh-dzjon/