Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.06.2023

На Бераставіччыне напярэдадні Дня Незалежнасці ветэраны вайны атрымалі матэрыяльную дапамогу

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць на Бераставіччыне, атрымалі матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта. На жаль, людзей, якія набліжалі вызваленне  беларускай зямлі ад нямецкай акупацыі, з кожным годам застаецца ўсё менш і менш. На сённяшні дзень у Бераставіцкім раёне пражывае  толькі два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – працаўніца тыла Варвара Шультанава і партызанка Ганна Шышко. Напярэдадні свята да іх завіталі старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова. Міхаіл Віктаравіч падзякаваў ветэранам  вайны за іх неацэнны ўклад у набліжэнне Вялікай  Перамогі, за працу па аднаўленні краіны ў пасляваенныя гады, пажадаў моцнага здароўя,  даўгалецця і ўручыў матэрыяльную дапамогу, выдзеленую са сродкаў мясцовага бюджэту. Словы шчырай удзячнасці для жанчын-ветэранаў за магчымасць жыць пад мірным небам прагучалі і ад Алены Сілковай. Яна таксама павіншавала Варвару Паўлаўну і Ганну Міронаўну  з галоўным святам краіны і ўручыла кветкі. Дарэчы, да віншаванняў Варвары Шультанавай далучыліся і наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання  для інвалідаў Тэррытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Бераставіцкага раёна разам  з загадчыкам Людмілай Магілевіч, якія прынеслі кветкі і падарунак, зроблены сваімі рукамі. https://www.beresta.by/na-berastavichchyne-napjarjedadni-dnja-nezalezhnasci-vetjerany-vajny-atrymali-matjeryjalnuju-dapamogu/