Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.06.2020

На Бераставіччыне стартаваў бібліятэчны онлайн-праект “ВО!Круг кніг!»

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага прапануе сваім чытачам далучыцца да новага абласнога бібліятэчнага онлайн-праекта “ВО!Круг кніг!». Распачала праект Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я. Ф. Карскага з мэтай папулярызацыі летняга сямейнага чытання  і як выдатнага спосаба з карысцю правесці вольны час. Сучасны свет дзіцячай літаратуры – займальны і разнастайны. У бібліятэках вобласці,  у тым ліку ў Бераставіцкай райбібліятэцы і яе філіялах, можна знайсці кнігі на любы ўзрост і густ. А што чытаюць у вашых сем’ях? Хочаце пра гэта распавесці – дасылайце свае відэа на электронны адрас райбібліятэкі:  berest-lib@tut.by   з паметкай «Сям’я + Кніга». Святлана Ганчарова