Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.12.2022

На Бераставіччыне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з 95-годдзем

26 снежня  віншаванні з 9 5-гадовы м юбіле ем атрымала  жыхарка Вялікай Бераставіцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны , Варвара Паўлаўна Шультанава. У гэты дзень да яе завіталі намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Андрэй Шчука, старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова і першы сакратар райкама БРСМ Алена Карніловіч. Андрэй Іосіфавіч ад імя раённага выканаўчага камітэта выказаў Варвары Паўлаўне самыя шчырыя віншаванні з днём нараджэння, пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця і аптымізму і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама. Да віншаванняў далучыліся Алена Сілкова і Алена Карніловіч, якія таксама пажадалі ветэрану вайны здароўя на доўгія гады, дабрабыту і жыццёвай энергіі, уручылі кветкі і памятны падарунак. Дарэчы, Варвара Шультанава нарадзілася ў Расіі, у Яраслаўскай вобласці. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзяўчыне было толькі 14 гадоў. Але ўжо і ў такім юным  узросце яна пачала ўносіць свой уклад у набліжэнне вялікай Перамогі, удзельнічаючы ва ўзвядзенні супрацьтанкавай абароны, працавала на будаўніцтве чыгункі для авіяцыйнага завода ў Яраслаўскай вобласці. А ў зімовы час Варвара Паўлаўна разам з іншымі тылавікамі займалася  нарыхтоўкай  лесу для фронту. Яе заслугі перад Радзімай былі ацэнены медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». У Вялікую Бераставіцу Варвара Паўлаўна прыехала ў 2001 годзе пасля смерці мужа, жыве тут разам з сынам Віктарам, для якога Бераставічына ўжо даўно стала роднай. Раённая арганізацыя ветэранаў адразу прыняла яе ў свае рады і імкнецца надаваць неабходную ўвагу, у тым ліку і праз віншаванні са святочнымі і юбілейнымі датамі. Ірына МІКЛАШ, фота аўтара