Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.03.2021

Павіншавалі жанчын-ветэранаў

Міжнародны жаночы дзень – цудоўная нагода, каб павіншаваць усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, падзякаваць ім за любоў, адданасць сваім сем’ям, руплівую працу.  Але асаблівых  слоў падзякі ў гэты дзень заслугоўваюць  жанчыны-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія    нароўні  з мужчынамі на сваіх плячах вынеслі ўсе нягоды ваеннага часу: ваявалі  на лініі фронту, актыўна ўдзельнічалі ў партызанскім руху, узялі на сябе мноства мужчынскіх спецыяльнасцей у тыле. На жаль, з кожным годам у жывых іх застаецца ўсё менш, і наша задача — не пакідаць іх без увагі і клопату, тым больш, у святочныя дні. У Бераставіцкім раёне на сённяшні дзень пражывае ўсяго толькі дзве жанчыны-ветэраны: Варвара Паўлаўна Шультанава і Ганна Міронаўна Шышко – жыхаркі райцэнтра. Напярэдадні свята, 5 сакавіка, да іх накіраваліся намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Андрэй Шчука і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова, каб павіншаваць ветэранаў з надыходзячым жаночым святам і ўручыць матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта. Варвару Паўлаўну госці павіншавалі асабіста, а пажаданні для Ганны Міронаўны, у якой слабае здароўе,  перадалі праз яе дачку. Андрэй Іосіфавіч сардэчна павіншаваў жанчын-ветэранаў з надыходзячым святам, пажадаў ім  здароўя і даўгалецця, уручыў кветкі і матэрыяльную дапамогу. Цёплыя словы з пажаданнямі і кветкі  атрымалі яны і ад  Алены Сілковай. Ірына Міклаш, фота аўтара