06.09.2022
Пажылыя чытачы Масалянскай бібліятэкі абмеркавалі рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця
У філіяле “ Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося
чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На гэты раз
ўдзельнікі сабраліся на сустрэчу-параду “Як захаваць жыццё і здароўе”.
У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна
харчавацца і выконваць рэжым дня. Бібліятэкар распавяла прысутным пра
карысць вітамінаў, у якіх арганізм мае патрэбу, асабліва ў зімовую пару і
вясной.
Шырока абмяркоўвалася тэма прафілактыкі захворванняў
сардэчна-сасудзістай сістэмы. Госці сустрэчы абмяняліся рэцэптамі
народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту,
пазнаёміліся з кніжнай выставай “Быць здаровым модна – быць здаровым
можна”.
Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”