29.05.2023
Першы злёт экскурсаводаў “Экскурсавод – гучыць пачэсна!” прайшоў на базе Малабераставіцкай школы
На базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”
Малабераставіцкай школы дзейнічае рэсурсны цэнтр сістэмы адукацыі
Гродзенскай вобласці па тэме “Выкарыстанне патэнцыялу школьнага музея ў
фарміраванні каштоўнасных адносін да малой радзімы”. У адпаведнасці з
планам работы цэнтра 26 мая 2023 года адбыўся 1-ы злёт экскурсаводаў
устаноў адукацыі Бераставіцкага раёна.
Сярод ганаровых гасцей была Тамара Іванаўна Эйсмант, заснавальнік
музея, Выдатнік адукацыі, ганаровы грамадзянін Бераставіцкага раёна,
Чалавек года Гродзеншчыны. У прывітальных словах Тамара Іванаўна
звярнула ўвагу юных экскурсаводаў на асаблівасці падрыхтоўкі і вядзення
экскурсій, адзначыла важнасць атрымання навыкаў работы ў якасці
экскурсаводаў для развіцця асобы і дасягнення поспехаў у дальнейшым
жыцці. На працягу многіх гадоў члены экскурсійнай групы, падрыхтаванай
Эймант Т.І., станавіліся прызёрамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Школьны музей – гэта не толькі месца, дзе захоўваюць і паказваюць
экспанаты, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Сёння музей
з’яўляюцца адукацыйнай прасторай, дзе фарміруецца устойлівы інтарэс да
гісторыка-культурнай спадчыны. Школьны музей – гэта цэнтр патрыятычнага
выхавання моладзі. Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то музей – з
прыветлівага позірку і ўсмешкі экскурсавода. Экскурсавод школьнага музея
– гэта вельмі эрудыраваны, артыстычны, актыўны вучань, якія валодае
аратарскім майстэрствам.
У ходзе злёту члены экскурсійнай групы правялі змястоўную экскурсію
па экспазіцыях народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”. Юныя
экскурсаводы актыўна паўдзельнічалі ў музейных занятках “Беларускі лен:
традыцыі і сучаснасць”, “Таямніцы беларускага арнаменту”, “Этнаграфічная
спадчына”, атрымалі памятныя падарункі, памяткі экскурсаводу,
сертыфікаты ўдзельнікаў злёту. У перапынках паміж заняткамі ўдзельнікі
злёту паспрабавалі традыцыйныя беларускія стравы.
Важна, што ў год міру і стварэння мы з’яўляемся пачынальнікамі новай
традыцыі Бераставіцкага раёна. Мы ўпэўнены, што Малабераставіцкая школа
стане месцам сустрэч юных патрыётаў Радзімы, нараджэння новых ідэй і
праектаў.
Вольга Гурская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Малабераставіцкай СШ