Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.12.2021

Прадстаўнікі раённага савета ветэранаў павіншавалі выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі

З 14 снежня па 14 студзеня ў Беларусі праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Гэта час, калі кожны можа падарыць навагодні цуд дзецям, якія патрабуюць асаблівай увагі і клопату. Ужо на працягу многіх гадоў да акцыі далучаецца і Бераставіцкая раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Вось і 17 снежня старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова і адказны сакратар Раіса Канецкая наведалі выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. Вялікая Бераставіца, каб уручыць ім падрыхтаваныя наборы канцэлярскіх тавараў. -Мы думаем, што салодкіх падарункаў у дзяцей яшчэ будзе дастаткова, — гаворыць Алена Іосіфаўна, — а вось каляровая папера, картон, фарбы і клей абавязова спатрэбяцца  на развіваючых  творчых занятках,  якія ўсе дзеці вельмі любяць. Ля святочна упрыгожанай ялінкі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў павіншавалі выхаванцаў Цэнтра з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі, пажадалі ім радаснага настрою  і перадалі навагоднія падарункі. Ірына МІКЛАШ, фота аўтара