Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.12.2024

Работнікі культуры Бераставіччыны прынялі ўдзел у абласным мерапрыемстве “Свята млынароў”, якое праходзіла ў Адэльску

Духмяныя караваі з усёй Гродзенскай вобласці, хлеб, спечаны па традыцыйных рэцэптах, конкурсы на званне лепшага млынара і лепшай майстрыхі па выпечцы караваяў, частаванне салдацкай кашай і стравамі традыцыйнай рэгіянальнай кухні – усё гэта было на свяце. Работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці – культарганізатар філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы Валянціна Шыш і загадчык філіала па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы Ірына Дзярнейка прадставілі на свяце свае кулінарныя вырабы ў намінацыі “Традыцынае печыва” конкурса “Хлебнае багацце Гродзенщыны”. За ўнікальнасць, прыгажосць і, вядома ж, смак сваёй конкурснай работы Валянціна Фёдараўна ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Ірына Мікалаеўна атрымала дыплом за ўдзел. Свята млынароў прымеркавана да Дня Святога Марціна – заступніка млынароў. У гэты дзень здаўна мясцовыя жыхары ладзілі кірмаш, адпачывалі і весяліліся. Дарэчы, аграгарадок Адэльск даволі знакаміты на Гродзеншчыне. Тут знаходзіцца адразу некалькі носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Усе яны звычайна прадстаўлены падчас Свята млынароў. Да прыкладу, адметныя адэльскія стравы, якія ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Таксама ні адзін фэст у Адэльску не абыходзіцца без самага знакамітага яго жыхара – Мар’яна Скрамблевіча, чыя самабытная творчасць па вырабу драўляных музычных інструментаў таксама ўключана ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. https://www.beresta.by/rabotniki-kultury-berastavichchyny-prynjali-dzel-u-ablasnym-merapryemstve-svjata-mlynaro-jakoe-prahodzila-adjelsku/