Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.01.2023

Раённая выстава-конкурс “Самаробны цуд”: вызначаны пераможцы

Сталі вядомыя вынікі раённай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей “Самаробны цуд”. Пераможцаў і прызёраў чакаюць граматы і салодкія падарункі.За старанне і творчасць будзе адзначаны кожны ўдзельнік, таму што дзіцячыя навагоднія вырабы – гэта не проста конкурсныя работы, але і чароўная экспазіцыя ў пакоях Спадарыні Завеі, якая стала месцам прыцягнення шматлікіх наведвальнікаў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ўлічвала арыгінальнасць і паўнату раскрыцця тэмы, мастацкую выразнасць, узровень тэхнікі выканання і валодання выяўленчым матэрыялам. – Вызначыць лепшыя работы аказалася справай нялёгкай , – гаворыць дырэктар музея Вавёркі, прадстаўнік арганізацыйнага камітэта і журы конкурсу Наталля Таргонская. – На прызавыя месцы прэтэндавала нямала вырабаў. І мы, члены журы, гэтых месцаў не пашкадавалі. Зразумела, дзецям у творчым працэсе дапамагалі дарослыя – бацькі і кіраўнікі гурткоў, настаўнікі школ і выхавальнікі дзіцячых садкоў. Аднак усе ўдзельнікі пастараліся і заслугоўваюць вялікай удзячнасці. Нагадаем, сёлета юныя канкурсанты выконвалі работы ў чатырох намінацыях:  “Навагодняя сняжынка”, “Аб’ёмная калядная кампазіцыя”, “Навагодні ліхтарык”, “Зімовае дрэва”. Увазе  членаў журы і наведвальнікаў рэзідэнцыі Бераст-Зюзі былі прадстаўлены 169 вырабаў. Адзначаны высокі ўзровень выканання конкурсных работ навучэнцамі Канюхоўскай   і Малабераставіцкай сярэдніх  школ, Вялікаэйсмантаўскага дзіцячага сада, Старадварэцкай базавай школы. Уладальнікамі першых месцаў у намінацыі “Навагодняя сняжынка” ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў сталі Глеб Дзярнейка (Вялікабераставіцкі дзіцячы сад) і Міраслава Бонтур (Масалянская ПШ); ва ўзроставай  катэгорыі 7-11 гадоў – Глеб Шадрын (Вялікабераставіцкая СШ) і Анастасія Розаль (сярэдняя  школа  аг. Пагранічны). Лепшы “Навагодні ліхтарык” стварылі Віктар Марчэўскі (Вялікабераставіцкі  дзіцячы сад) і Паліна Канахоўская (Макараўская СШ) –  ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў; Мікіта Варапаеў і Арсеній Сурмач (Вялікабераставіцкая  СШ) – ва ўзроставай  катэгорыі 7-11 гадоў; Раман Свіслацкі (Малабераставіцкая СШ) – ва ўзроставай  катэгорыі 12-16 гадоў. У намінацыі «Зімовае дрэва» вызначаны наступныя пераможцы: Аляўціна Глушчанка (Вялікабераставіцкі  дзіцячы сад) і Яраслаў Барысюк (Вялікаэйсмантаўскі дзіцячы сад) – ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў; Марыя Аліферовіч (Вялікабераставіцкая СШ) – ва ўзроставай  катэгорыі  7-11 гадоў; Анастасія Вярэцікава (Пархімаўская БШ) – ва ўзроставай  катэгорыі 12-16 гадоў. Найбольш прыгожых і якасных работ аказалася ў намінацыі «Аб’ёмная калядная кампазіцыя» . Перавага была аддадзена вырабам Канстанціна Хвясько (Вялікабераставіцкі дзіцячы сад) і  Аляксея Легашчова (Вялікаэйсмантаўскі дзіцячы сад) – ва ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў; вучняў Вялікабераставіцкай СШ Івана Касьяна, Арцёма Кабылкі і Анастасіі Сурмач, а таксама Сняжаны Пяцельчыц (Канюхоўская СШ) і Сафіі Легашчовай (Вялікаэйсмантаўскі дзіцячы сад) – ва ўзроставай  катэгорыі 7-11 гадоў; Рамана Пенчука (Вялікабераставіцкая  СШ) і Карыны Гражынскай  (Алекшыцкая СШ) – ва ўзроставай  катэгорыі 12-16 гадоў. Святлана ГАНЧАРОВА, фота аўтара