23.02.2024
Сёння — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Ш ано ў ныя бераставічане !
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята стала сапраўды ўсенародным. У яго аснове – павага да
гістарычнага мінулага і гонар за сучасную армію, якая стаіць на варце
спакойнага і мірнага жыцця беларусаў.
У год 80-годдзя са дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы шануем памяць афіцэраў і салдат, якія
аддалі жыццё ў імя будучыні свайго народа. Захапляемся доблесцю і
адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках, і хто сёння
ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і
парадак на роднай зямлі.
Перакананы, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і
гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі
працягнуць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з’яўляюцца годным
арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для моладзі.
У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця,
сямейнага дабрабыту і выключна мірных перамог у імя незалежнай і
квітнеючай Беларусі!
Бераставіцкі раённы Бераставіцкі раённы
выканаўчы камітэт Савет дэпутатаў