Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.02.2024

Сёння — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Ш ано ў ныя бераставічане ! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта свята стала сапраўды ўсенародным. У яго аснове – павага да гістарычнага мінулага і гонар за сучасную армію, якая стаіць на варце спакойнага і мірнага жыцця беларусаў. У год 80-годдзя са дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы шануем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучыні свайго народа. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках, і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі. Перакананы, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі працягнуць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з’яўляюцца годным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для моладзі. У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і выключна мірных перамог у імя незалежнай і квітнеючай Беларусі! Бераставіцкі раённы                                          Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт                                             Савет дэпутатаў