Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.10.2024

Шчасце ў канверце?

Многія грамадзяне сутыкаліся з сітуацыямі, калі іх праца аплачвалася не пераводам на банкаўскую карту, а перадачай грошай з рук у рукі. З аднаго боку, гэта лёгкія грошы, якія ніколі не бываюць лішнімі. Але з іншай - у падобнай сітуацыі шмат падводных камянёў, аб якіх людзі задумваюцца занадта позна. Пакуль усё задавальняе, ніхто нікуды звяртацца не стане. Не варта забываць аб тым, што ў чалавека, які атрымлівае заработную плату «ў канверце», адсутнічаюць афіцыйныя звесткі аб фактычна атрыманай заработнай плаце, так што могуць узнікнуць пэўныя негатыўныя наступствы. Атрыманне заработнай платы «ў канверце» або нявыплата работадаўцам абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у далейшым можа стаць прычынай да вылічэння пенсіі ў меншым памеры, а таксама да страты права на законную пенсію з-за адсутнасці стажу. Права на працоўную пенсію па ўзросце прадастаўляецца пры наяўнасці стажу работы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду. Згодна з заканадаўствам аб пенсіённым забеспячэнні ў 2024 годзе права на працоўную пенсію па ўзросту маюць асобы, у якіх страхавы стаж складае 19 гадоў і 6 месяцаў (не менш як 20 гадоў для тых, хто выходзіць на пенсію ў 2025 годзе). У страхавы стаж залічваюцца толькі тыя перыяды работы, за якія праводзілася выплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду. Пры гэтым агульны працоўны стаж павінен складаць 25 гадоў (для мужчын) і 20 гадоў (для жанчын). Такім чынам, на сёння актуальна не толькі з якой сумы заробку плацяць страхавыя ўзносы за работніка, але і за які перыяд працоўнай дзейнасці. Напрыклад, калі наймальнік, пераследуючы ўласную выгаду, афіцыйна афармляе грамадзяніна на 0,5 стаўкі, выплачвае афіцыйную заработную плату 300 рублёў, г.зн. ніжэй за мінімальную заработную плату (на сёння - гэта 626 рублёў), а дадаткова выдае «прэмію ў канверце», то страхавы стаж будзе разлічвацца не за ўвесь адпрацаваны перыяд, а з улікам паправачнага каэфіцыента. У выпадку ўзнікнення праблем са здароўем, работнік не атрымае аплату бальнічнага ліста або атрымае толькі з разліку мінімальнай заработнай платы. Напрыклад, калі грамадзянін працуе без заключэння працоўнага дагавора, а выплата заработнай платы ажыццяўляецца толькі «ў канвертах» без выплаты страхавых узносаў, значыць, у яго адсутнічае права на атрыманне выплат па лістках непрацаздольнасці. Таму калі чалавек захварэе, то давядзецца хварэць за кошт уласных сродкаў. Калі ж афіцыйная заработная плата работніка, напрыклад, складае 500 рублёў, а да гэтага бонусам ідзе «ў канверт», то пры вылічэнні сумы дапамогі па часовай непрацаздольнасці, у разлік будзе брацца толькі афіцыйная заработная плата. Пры вырашэнні пытання аб атрыманні банкаўскага крэдыту работнік можа разлічваць на памер крэдыту, вызначаны банкам толькі з улікам афіцыйнага ўзроўню яго даходаў. Грошы, атрыманыя ў канвертах, даволі праблематычна выкарыстоўваць для набыцця жылля, аўтамабіля, аплаты за навучанне дзяцей і іншыя буйныя выдаткі. Бо падобныя аперацыі знаходзяцца пад кантролем падатковых органаў, дзе вы павінны будзеце пацвердзіць свае выдаткі наяўнасцю легальных крыніц. Такім чынам, будучыня кожнага грамадзяніна, перш за ўсё, у яго ўласных руках: ці атрымліваць афіцыйную зарплату, ці пагаджацца з прапанаванымі ўмовамі атрымання заработнай платы «ў канверце» і заставацца сацыяльна неабароненым, пазбаўляючы сябе права атрымліваць сацыяльныя выплаты. Вельмі часта грамадзяне працуюць, не падазраючы аб тым, што наймальнік не выплачвае за іх страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, або адлюстроўвае ў звестках персаніфікаванага ўліку не ўсю суму заробку. З 1 лютага 2023 года запрацаваў мабільны дадатак “ФСАН”. Цяпер грамадзяне маюць магчымасць атрымаць падрабязную інфармацыю аб даных іх індывідуальнага асабовага рахунку самастойна пачынаючы з 01.01.2003: а менавіта інфармацыю аб перыядах работы ў розных арганізацыях як па працоўным, так і па грамадзянска-прававых дагаворах, за якія былі выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы, даныя аб налічанай заработнай плаце па месяцах і сумы выплачаных узносаў. Наймальнікам, якія практыкуюць незаконную схему аплаты працы, трэба нагадаць, што ў Рэспубліцы Беларусь вядзецца актыўная работа па выяўленні выпадкаў выплаты заработнай платы "ў канвертах". Апроч адміністрацыйнай адказнасці наймальнік можа панесці і крымінальную адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 243-3 “Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А тым, хто ўсё ж атрымлівае заробак «ў канверце», варта задумацца, а што будзе заўтра? Горбач Святлана Іванаўна, начальнік кантрольна-рэвізійнага аддзела Гродзенскага абласнога упраўлення ФСАН