Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.09.2024

Шляхам друкаванага слова. 1 верасня — Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства — адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь і сапраўднае свята роднага слова. Я к на беларускіх землях пісьменс тва з’явілася і як развівалас я, расказваюць кніжныя экспанаты тэматычнай выставы “Шляхам друкаванага слова”, якая дзейнічае ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага . Пачатак Першым алфавітам для славян стала глаголіца. Яна была створана ў сярэдзіне IX стагоддзя візантыйскім місіянерам Кірылам – адным са знакамітага асветніцкага дуэта. Аднак у Беларусі няма помнікаў літаратуры, напісаных гэтымі старажытнымі сімваламі. Першыя надпісы адносяцца да X стагоддзя – гэта пячаткі князёў, пісаныя кірыліцай імёны, графіці на сценах, выбіты на камянях тэкст. Рукапіснае Тураўскае Евангелле-апракос было створана ў XI стагоддзі. Ад яго захавалася 10 лістоў. Беларусі ў часы Тураўскага Евангелля яшчэ не было, але ўласцівыя нашай мове асаблівасці ўжо праяўляліся. Напрыклад, гісторыкі выяўляюць іх у Дагаворнай грамаце смаленскага князя Мсціслава Давідовіча з Рыгаю і Готландам 1229 года. Напісана на старажытнарускай мове, але ёсць нюансы – там можна заўважыць нешта падобнае на “у нескладовае” ў некаторых словах: уздумаў, на ўстоку, у ніз, у Смольнск, у Рыз. Прыкладамі эвалюцыі мовы могуць быць і граматы князя Гердзеня 1264 года, полацкага князя Ізяслава 1265 года, смаленскага князя Фёдара Расціслававіча 1281 года і іншыя. Адасабленне Адасабленне ж мясцовай мовы прыпала на XIV стагоддзе і наступны час. А ў XVI стагоддзі з’явіўся Францыск Скарына, які ў Празе выдаў пераклад кніг Бібліі на царкоўна-славянскай мове, але з вялікім уплывам старабеларускай, распаўсюджанай у Вялікім княстве Літоўскім, адкуль першадрукар быў родам. Крыху пазней былі выдадзены зборы законаў Вялікага княства Літоўскага, статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў – на мове, якую ў Беларусі называюць старабеларускай. Прыкладна ў адзін час з выданнем статутаў жыў Сымон Будны, які выдаў Новы Запавет на кніжнай старабеларускай мове. Васіль Цяпінскі таксама выкарыстоўваў у сваіх перакладах царкоўных кніг шматлікія фанетызаваныя напісанні: “месца”, “жонка”, “ужо”, “чалавек”, “чатыры”, формы займеннікаў “хто”, “што” замест  “кто”, “что” і гэтак далей. Афіцыйны статус старабеларуская мова атрымала ў часы статутаў Вялікага княства Літоўскага, бо справаводства вялося менавіта на ёй. Аднак паступова, з нарастаннем тэмпаў інтэграцыі ў саюзнай дзяржаве двух народаў – Рэчы Паспалітай – старабеларускі быў выцеснены польскім. У другой палове XIX стагоддзя з’яўляюцца літаратурныя творы на сучаснай беларускай літаратурнай мове: “Энеіда навыварат” Вікенція Равінскага, гумарыстычная вершаваная паэма Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе”, літаратурныя творы Вікенція Дуніна-Марцінкевіча, Вінцэнта Каратынскага, Янкі Лучыны і іншых. Росквіт Пасля рэвалюцыі 1905 года ўлады Расійскай імперыі афіцыйна дазволілі выкарыстоўваць беларускую мову для выдання газет, часопісаў і кніг. Тады пачаўся росквіт беларускай літаратуры. Афіцыйнае прызнанне і ўжыванне ў розных сферах жыццядзейнасці сучасная літаратурная мова атрымала ў асноўным пасля 1917 года. Цікавы факт: у 1920-я гады разам з ідышам, польскай і рускай мовамі беларуская была адной з афіцыйных моў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Беларуская літаратура заўсёды жыла клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Рэальныя здабыткі яе немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава. А. Адамовіча, А. Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Адчувальнай была патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У. Караткевіча, І. Шамякіна, У. Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі). Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сённяшняму дню. Чытайце беларускае На працягу наступнага тыдня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы і філіялах у аграгарадках пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Бібліятэкар Бераставіцкай райбібліятэкі Данута Лагада падчас прэзентацыі выставы «Шляхам друкаванага слова» Завочныя кніжныя падарожжы, літаратурныя кампазіцыі, інфармацыйныя гадзіны і гадзіны гісторыі  – у розных формах бібліятэкары звернуць увагу чытачоў на багатую гісторыю роднай мовы, на дзейнасць беларускіх асветнікаў і мастацкі талент айчынных пісьменнікаў і паэтаў, якія неслі і працягваюць несці беларускае слова ў масы. Так, да прыкладу, Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка 5 верасня запрашае на акцыю “Сэлфі з беларускай кнігай”, Алекшыцкая – на выставу-рэкламу “Цікавыя кнігі для цікавых людзей”, Старадварэцкая – на выставу-прысвячэнне “Таямніца казак Артура Вольскага”, Масалянская – на адкрыты прагляд літаратуры “Кнігі, якія ацаніў увесь свет”. Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць і ў іншых філіялах райбібліятэцы на вёсцы. https://www.beresta.by/shljaham-drukavanaga-slova-1-verasnja-dzen-belaruskaga-pismenstva/