13.11.2023
Сусветны дзень дабрыні адзначылі ўдзельнікі клуба маладых інвалідаў Бераставіцкай райбібліятэкі
Добрай традыцыяй у многіх краінах стала святкаванне 13
лістапада Сусветнага дня дабрыні. Вядома, што дабрыні шмат не бывае, яна
не спусташае душу, не стамляе. Рабіць добрыя справы вельмі проста, яны
не вымяраюцца грашыма і не патрабуюць шмат часу і сіл. Нават простая
ўсмешка незнаёмаму чалавеку ўжо можа тварыць цуды. Напярэдадні гэтага
свята ў раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў клуба
маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прайшла гульнявая праграма “Как
хорошо, что доброта живет на свете с нами!”.
Пачалося мерапрыемства з усмешкі адзін аднаму, з зарада добрага
настрою. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра свята, нагадала пра тое,
што праяўляць дабрыню трэба не толькі ў гэты дзень, а заўсёды.
Удзельнікі клуба паразважалі, якога чалавека можна назваць добрым,
якія ўчынкі яго ўпрыгожваюць, прывялі прыклады добрых спраў у адносінах
да сваіх блізкіх і сяброў.
Падчас мерапрыемства адбыліся конкурсы «Прыказкі і прымаўкі пра дабро
і зло», «Лесвічка каштоўнасцяў», «Стварэнне памяткі добрых спраў», а
таксама гульня «Працягні фразу» на веданне ветлівых слоў.
У завяршэнні сустрэчы кожны напісаў на папяровым пялёстку добрае
слова, якое спрыяе пазітыўнаму настрою. Пялёсткі склеілі разам і
атрымаўся «рамонак добрых слоў».
https://www.beresta.by/susvetny-dzen-dabryni-adznachyli-dzelniki-kluba-nbsp-maladyh-invalida-berastavickaj-rajbiblijatjeki/