Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.07.2023

Свята кахання, прыгажосці і пяшчоты. У Вялікай Бераставіцы ўрачыста адкрыўся “Бераст-Фэст”

Урачыстае адкрыццё  свята  “Бераст-Фэст. Сон у ліпеньскую ноч, або Чароўная магія кахання” адбылося 8 ліпеня ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка, дзе сабраліся шматлікія жыхары і госці Вялікай Бераставіцы. Прывітаў прысутных  старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык, які ад імя раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта павіншаваў бераставічан з гэтым доўгачаканым святам і пажадаў усім добра адпачыць і павесяліцца. Пачынаючы з 2018 года “Бераст-Фэст” аб’ядноўвае бераставічан вялікай сілай беларускай культуры і побыту. Сёлета ён , як звычайна,быў прымеркаваны да Купалля, але арганізатары свята не пакінулі па-за ўвагай і Дзень памяці святых цудатворцаў  князя Пятра і яго жонкі княгіні Фяўронні, які адзначаецца 8 ліпеня, і аб’ядналі народнае свята з вясельнымі традыцыямі. Святыя Пётр і Фяўроння пры жыцці былі ўзорам хрысціянскага шлюбу, самаахвярнага кахання і адданасці, а зараз з’яўляюцца ахоўнікамі сям’і і шлюбу. Менавіта аб гэтым гасцям свята напомніла начальнік аддзела загс Бераставіцкага райвыканкама  Святлана Сцепанчук. Кожны чалавек марыць кахаць і быць каханым, кожная сямейная пара імкнецца быць шчаслівай, але з самага пачатку трэба ахоўваць сямейнае шчасце ,-  адзначыла Святлана Раманаўна. —   Вельмі прыемна, што на нашай бераставіцкай зямлі нараджаюцца новыя сем’і, а таксама ёсць сем’і, якія з’яўляюцца прыкладам для маладога пакалення, як трэба жыць і кахаць, як на працягу многіх гадоў захоўваць цеплыню сямейнага ачагу. На сцэну былі запрошаны сямейныя пары, якія ў 2023 годзе адзначылі 50-годдзе сямейнага жыцця. Сярод іх —  Іван Пятровіч і Раіса Васільеўна Пятручык, Віктар Іванавіч і Марыя Баляславаўна Мікуцкія, Аляксандр Міхайлавіч і Ганна Мікалаеўна Барадаўка. Віншавальныя адрасы  залатым юбілярам  і падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” уручыў старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык. На мерапрыемстве прысутнічалі і маладажоны гэтага года – Павел і Дар’я Эйсмант, а таксама Раман і Карына Дуда. Іх  павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Ала Заміроўская, якая пажадала маладым  пранесці свае пачуцці праз доўгія гады, каб   у іх семьях заўсёды панавалі каханне і вернасць, паразуменне, згода і шчасце. Вядома, ніводнае вяселле не абыходзіцца без пачастункаў і песень.  На “Бераст-Фэсце” артысты таксама парадавалі гледачоў цудоўнымі песнямі, якія, як каханне, бываюць рознымі: пяштоннымі і гарачымі, лірычнымі і імклівымі, з невялікім гумарам і задуменнымі. А гаспадыні падрыхтавалі  для ўсіх прысутных спецыяльны пачастунак з пажаданнямі, каб бераставічанам смачна было кожны дзень, а не толькі ў святы. https://www.beresta.by/fotafakt-u-vjalikaj-berastavicy-rachysta-adkry-sja-berast-fjest/ Больш фота тут https://disk.yandex.ru/d/F2GZuUmPWuTgog