Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.12.2022

Святочна-забаўляльная праграма да “Ад сэрца да сэрца” для ўдзельнікаў клуба “Вясёлка дабра” прайшла ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага

“Ад сэрца да сэрца” – пад такой назвай 2 снежня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў – 3 снежня. Супрацоўнік бібліятэкі цёплымі словамі павіншавала гасцей са святам і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і спачування, усяго самага найлепшага. Імпрэзу прадоўжыла гульнявая праграма, падчас якой маладыя людзі ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спявалі песні, прысвечаныя дабраце і міласэрнасці. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.   Валянціна ЧЫКУН, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага