Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.12.2022

Трэнды навагодняга дэкору. У Бераставіцкім Доме рамёстваў адкрылася выстава “Калядная зорка”

Пераднавагодні сезон ужо стартаваў, а гэта значыць, што настаў час паклапаціцца пра калядныя і навагоднія сувеніры для блізкіх і сяброў. Лепшы падарунак – гэта падарунак зроблены ўласнымі рукамі. А натхніцца ідэямі для вырабаў ручной работы можна на выставе сувеніраў “Калядная зорка”, якая з 15 снежня пачала працаваць у Бераставіцкім Доме рамёстваў. Самаробныя падарункі заўсёды выклікаюць пазітыўныя эмоцыі і цеплыню, бо ў іх укладзена часцінка душы майстра. Новы год і Каляды – спрыяльная тэма для палёту фантазіі і натхнення. І работнікі Бераставіцкага Дома рамёстваў кожны раз радуюць нас сваёй творчасцю. На выставе прадстаўлены вырабы каляднай і навагодняй тэматыкі, створаныя як у сучасных, так і ў традыцыйных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта саломка, кераміка, тапіарый, дэкупаж, роспіс на спіле дрэва, тэкстыль, вышыўка і карункапляценне. Галоўны персанаж выставы – гэта, канешне ж, трус, сімвал Новага года. Ён увасоблены ў гліне, саломцы,  тэкстылі ў выглядзе цацак, падвесак і званочкаў. Уражваюць прыгажосцю і хараством навагоднія вянкі з галінак і шышак. Яны, як і арыгінальныя ёлкі, тапіарыі, кампазіцыі з прыроднага матэрыялу і саломкі прадстаўляюць модны сёння экастыль. Радуюць вока гліняныя фігуркі пернікавых чалавечкаў, Дзядоў Марозаў і Снягурак, жывёл і птушак і многае іншае. Абавязкова наведайце Дом рамёстваў перад святамі. Менавіта тут вы пазнаёміцеся з трэндамі навагодняга і каляднага дэкору. Святлана Ганчарова, фота аўтара