Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.01.2021

Творчая майстэрня “Вавёрчына камора” дзейнічала ў музеі Вавёркі ў Бераставіцы

У перыяд канікул і святочных дзён у музеі Вавёркі ладзіліся індывідуальныя майстар-класы па вырабу сувеніраў – драўляных вавёрачак- сімвалаў Вялікай Бераставіцы, дэкараваных у навагодняй і каляднай тэматыцы. Ідывідуальныя майстар-класы праводзіліся ў рамках дзейнасці творчай майстэрні “Вавёрчына камора”, адкрытай год таму з мэтай актывізацыі ўзаемадзеяння з наведвальнікамі. Улетку майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці згодна з рэкамендацыямі санслужбы праходзілі на свежым паветры ў музейным дворыку і сярод самых маленькіх бераставічан карысталіся попытам. Індывідуальны фармат – адметнасць цяперашніх зімовых майстар-класаў. Дамовіцца аб ўдзеле ў іх можна, папярэдне патэлефанаваўшы ў музей Вавёркі. – На майстар-класах дзецям было прапанавана зрабіць уласнымі рукамі дэкор драўлянай загатоўкі-магніціка ў навагодніх і калядных традыцыях, – расказвае мастак музея Вавёркі Наталля Галавач. – На занятках юныя наведвальнікі знаёміліся з асноўнымі прыёмамі тэхнік дэкаратыўна-прыкладной творчасці – а гэта роспіс па дрэве і выцінанка, з народнымі каляднымі традыцыямі.   Мы паразважалі на тэму выкарыстання драўніны ў жыцці чалавека.  Ідэя “другога жыцця дрэва ў дэкоры” вельмі спадабалася нашым юным сябрам, як і магчымасць праявіць уласную фантазію, упрыгожваючы драўляную вавёрачку, і захаваць зроблены ўласнаручна сувенір на памяць. Творчая майстэрня “Вавёрчына камора” працягне сваю дзейнасць. Наперадзе майстар-класы па вырабу сувеніраў да Дня абаронцаў Айчыны. Святлана Ганчарова