Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.03.2021

«У адзінстве народным квітнее краіна!» На Бераставіччыне прайшоў раённы этап абласнога конкурсу плакатаў-матыватараў

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дэпутаты Маладзёжнага  парламента ўстаноў адукацыі Бераставіцкага раёна і ўдзельнікі вучнёўскага самакіравання прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу плакатаў-матыватараў «У адзінстве народным квітнее краіна!». Кацярына Наліўка, Вялікабераставіцкая СШ Арганізатарамі конкурсу выступілі Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі, Маладзёжны парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў і рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”. Конкурс праводзіўся з мэтай   выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы і прававой культуры моладзі праз фарміраванне навыкаў сацыяльна актыўнай асобы, якія праяўляюцца ў эфектыўнай рэалізацыі сваіх праў і свабод, адказных адносінах да абавязкаў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, здольнасці упэўнена адстойваць сваю грамадзянскую пазіцыю і беражліва адносіцца да гістарычнай спадчыны беларускага народа. Анастасія Розель, Бераставіцкі ЦТДМ Як паведаміла дырэктар Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Таццяна Таберка, на раённы этап конкурсу  было прадстаўлена 9 творчых работ з пяці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. У прадстаўленых для ўдзелу ў конкурсе плакатах-матыватарах былі адлюстраваныя тэмы патрыятызму, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гістарычнай спадчыны і традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, а таксама малой радзімы. Даніла  Шулейка, Старадварэцкі яслі-сад — базавая школа Па рашэнню журы першае месца прысуджана творчай рабоце  Кацярыны Наліўка  з Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, другое месца заняў плакат Анастасіі Розель (Бераставіцкі ЦТДМ), трэцяе месца са сваімі работамі падзялілі Даніла  Шулейка з Старадварэцкага ясляў-сада — базавай школы і  Анастасія Спарнюк з сярэдняй школы  аг. Пагранічны. Анастасія Спарнюк, СШ  аг. Пагранічны Творчыя работы пераможцаў раённага этапу накіраваны для ўдзелу ў абласным конкурсе. Ірына МІКЛАШ