Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.02.2021

У Бераставіцкай рабібліятэцы праходзяць online-акцыі і кніжныя выставы да юбілеяў Івана Шамякіна і Івана Мележа

100-годдзе беларускіх народных пісьменнікаў Івана Шамякіна і Івана Мележа адзначаецца ў гэтым годзе. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага да іх юбілею правялі online-акцыю «Чытаем Шамякіна і Мележа разам», ва ўсіх філіялах арганізавалі кніжныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці класікаў беларускай літаратуры. Паглядзець і паслухаць, як чытаюць урыўкі з твораў беларускіх класікаў работнікі ўстаноў культуры Бераставіччыны і актыўныя чытачы, можна на сайце райбібліятэкі. https://berest-lib.blogspot.com/p/blog-page_153.html https://berest-lib.blogspot.com/p/blog-page_377.html Іван Шамякін  нарадзіўся 30 студзеня 1921 года. З-пад яго пяра выйшлі 12 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п’ес, некалькі дзясяткаў апа­вяданняў, дзённікавыя запісы, вялікая колькасць артыкулаў, нарысаў. За 60 гадоў творчага шляху ўбачылі свет 130 кніг пісьменніка агульным тыражом звыш 25 мільёнаў экзэмпляраў. Івана Шамякіна шмат хто называе кан’юнктурным пісьменнікам – ужо ў трыццаць гадоў ён быў узнагароджаны Сталінскай прэ­міяй трэцяй ступені за раман “Глыбокая плынь”, неаднаразова ўзнагароджваўся Дзяржпрэміяй БССР, атрымаў зорку Героя Сацыялістычнай Працы і званне народнага пісьменніка. Але пры гэтым ён адзін з нямногіх беларускіх літаратараў, які да гэтага часу лічыцца «жывым класікам». Па раманах і аповесцях аўтара можна прасачыць ваенную і пасляваенную гісторыю нашай краіны, вывучаць псіхалогію чалавечых узаемаадносін, па­колькі нямала інтрыгуючых сю­жэтаў і вострых жыццёвых тэм былі ўзятыя з рэчаіснасці. Кнігі пісьменніка настолькі знакавыя, што перавыдаюцца ў многіх краінах свету да гэтага часу. Іван Шамякін шмат гадоў быў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, дэпутатам Вярхоўнага савета БССР і СССР, прычым у 1971-1985 гадах займаў пасаду старшыні Вярхоўнага савета БССР. У 1996 годзе абраны акадэмікам Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры. Пісьменнік цяжка пе­ражываў развал Савецкага Саюза, бо да канца жыцця заставаўся верным камуністам. Але ў той жа час быў сапраўдным патрыётам Беларусі. Топ твораў Івана Шамякіна Раманы:  “Сэрца на далоні”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, “Вялікая княгіня”(калі раптам захочаце пачытаць нязвыклую прозу Шамя­кіна).  Цыкл аповесцей  першай беларускай пенталогіі “Трывожнае шчасце”: “Непаўторная вясна”, “Начныя зарніцы”, “Агонь і снег”, “Пошукі сустрэчы”; “Мост”. Аповесці: “Сатанінскі тур”, “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, “Слаўся, Марыя!”. Публіцыстыка: “Роздум на апошнім перагоне: дзённік 1980-1995 гадоў”, “Карэнні і галіны”. *** Іван Мележ  нарадзіўся 8 лютага 1921 года. І званне народнага пісьменніка атрымаў у 1972-м – у адзін год з Іванам Шамякіным. Мележа мы ведаем перш за ўсё як аўтара, які стварыў сапраўдны беларускі эпас “Палескую хро­ніку”. Іван Мележ працаваў у БДУ выкладчыкам беларускай літа­ратуры. Быў спачатку сакра­таром Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1971-1974 гадах – намеснікам старшыні праўлення гэтай арганізацыі. Ён таксама з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, членам Сусветнага савета міру. Усе ведаюць знакаміты твор Івана Мележа “Людзі на балоце”. Але мала хто пасля яго даходзіў да працягаў гэтага рамана – “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань”. І, мабыць, нямногія ведаюць, што ў “Палескай хроніцы” павінна было быць не тры, а пяць раманаў. Але Іван Мележ памёр, не паспеўшы ажыццявіць задуманае. Два ненапісаныя раманы нават мелі назвы – “За асакою бераг” і “Праўда вясны”. Так што многія крытыкі дагэтуль спрачаюцца, як павінна была скончыцца «Па­леская хроніка» на самой справе. У адным з чарнавікоў пісьмен­ніка пасля яго смерці быў знойдзены фрагмент, дзе апіс­ваецца Вялікая Ай­чын­ная вайна і Ва­сіль Дзяцел на ёй, як ён марыць вярнуцца ў родную вёску. А вяртаючыся дадому бачыць, што яна спалена. Праўда, гэта толькі чарнавік канцоўкі кнігі. Якой жа яна была б на самой справе, ніхто не ведае. Што пачытаць з творчасці Івана Мележа Раманы:  “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”; “Мінскі напрамак”.  Апавяданні:  “У завіруху”. Зборнікі: “Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак”. П’есы: “Пакуль мы маладыя”. Фота аўтара і з архіву Бераставіцкай райбібліятэкі У Канюхоўскай бібліятэцы Выстава ў абанементнай зале райбібліятэкі У Малабераставіцкай бібліятэцы