Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.09.2024

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй

Напярэдадні свята Дня бібліятэк у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Для гасцей бібліятэкары падрыхтавалі захапляльнае падарожжа ў свет кніг, магчымасць знаёмства з навінкамі фонду бібліятэкі, кніжную выставу “Ёсць храм у кніг – бібліятэка”. Для дзяцей прайшло дублёр-шоу “Бібліятэкар на гадзіну”. якое дало магчымасць маленькім чытачам паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. Для работнікаў раённай бібліятэкі і сельскіх філіялаў правялі тэматычны вечар “Работаем, чтоб сказку сделать былью”. На працягу дня чытачы бібліятэкі актыўна прымалі ўдзел у квілт-акцыі “Павіншуй бібліятэку са святам” і пакінулі свае шчырыя віншаванні на адрас бібліятэкі.