17.03.2020
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства да Дня Канстытуцыі
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага адбыўся прававы час “Канстытуцыя – наш Асноўны Закон”. На мерапрыемства запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” – наведвальнікаў аддзялення дзеннага знаходжання для інвалідаў, а таксама наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна. Бібліятэкар Святлана Гладкая расказала прысутным аб гісторыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад самых вытокаў да сённяшняга дня, асноўных палажэннях, праблемах і перспектывах канстытуцыйнага ладу, прынцыпах дэмакратыі, якія адлюстраваны ў Асноўным Законе Рэспублікі Беларусь.
Затым перад прысутнымі выступіла загадчык натарыяльнай канторы Бераставіцкага раёна Людміла Абрамовіч і пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з агульнымі палажэннямі і актуальнымі пытаннямі спадчыннага права Рэспублікі Беларусь, а таксама адказала на пытанні прысутных.
Святлана Грыбанава