Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.09.2022

У Бераставіцкай райбібліятэцы адбылася пазнавальная інфарміна “Я люблю Беларусь” да Дня народнага адзінства

Напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага правялі для наведвальнікаў клуба “Паклічу сяброў” і клуба маладых інвалідаў «Вясёлка дабра» пазнавальную інфарміну “Я люблю Беларусь”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання свята. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны “Усе мы родам з Беларусі”,  падчас якой прадэманстравалі свае веды аб Беларусі, яе дзяржаўных сімвалах і славутых асобах, а таксама валоданне роднай мовай. Фота прадастаўлена Бераставіцкай райбібліятэкай