Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.09.2022

У Бераставіцкай райбібліятэцы дзейнічае выстава да юбілею касцёла Звеставання Панны Марыі

Сёлета споўнілася 280 гадоў з часу аднаўлення ў мурах старажытнага помніка архітэктуры ХVІІ-ХVІІІ ст. касцёла Звеставання Панны Марыі ў Вялікай Бераставіцы. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Вялікі храм з вялікай гісторыяй”, дзе прадстаўлены гістарычныя здымкі і партрэты ўладальнікаў Вялікай Бераставіцы, якія садзейнічалі аднаўленню храма ў розныя часы. На выставе змешчаны кнігі і альбомы з апісаннем бераставіцкага касцёла Звеставання Панны Марыі – помніка архітэктуры позняга барока: Т. Габрусь. Мураваныя харалы. (Мн.2001), Архітэктура Беларусі ў 4 тамах . Т.2 ХV -XVIII ст. (Мн. 2006), М. Пацэнка. Храм пад птушынымі крыламі (2007), А. Втарушын. Сем пёраў страуса для Бераставіцы (2011), а таксама артыкулы з “Бераставіцкай газеты”. Запрашаем наведаць выставу! Валянціна Чыкун, загадчык аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі