05.09.2023
У Бераставіцкай райбібліятэцы дзейнічае выстава “Летапіс пісьмовай культуры”
У Бераставіцкай райбібліятэцы дзейнічае выстава “Летапіс пісьмовай культуры” , прымеркаваная да Д ня беларускага пісьменства і друку. Гэта дзяржаўнае свята дае ўнікальную магчымасць жыхарам краіны звярнуцца да вытокаў нацыянальнай культуры беларускага народа, адчуць цесную ўзаемасувязь і арганічнае адзінства славянскіх культурных традыцый.
Тэматычная кніжная выстава знаёміць з гісторыяй станаўлення і
развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання, з лёсамі выбітных
беларускіх асветнікаў. Цікавае, напрыклад, выданне «Асветнікі Беларусі» ,
дзе сабраны звесткі пра Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Кірылу
Тураўскага, Сімяона Буднага, Міколу Гусоўскага, іншых першапраходцаў
беларускай пісьменнасці.
Прадстаўлена на экспазіцыі пашыранае выданне «Кніжная спадчына Беларусі» , а таксама творы сучасных даследчыкаў роднага слова.
Менавіта праз кнігу асветнікі зямлі беларускай выхоўвалі ў людзях лепшыя якасці, уплывалі на фарміраванне іх светапогляду.
У 2023 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў раённы цэнтр
Гарадок – радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай
сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
***
Шэраг мерапрыемстваў у межах святкавання Дня беларускага пісьменства і
друку адбыўся ў Бераставіцкай райбібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага і яе
філіялах у аграгарадках. Так, 2 верасня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская
сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Твае першыя кніжкі”. Дзеці
паглядзелі фільм пра Францыска Скарыну, адказалі на пытанні тэматычнай
віктарыны, згулялі ў літаратурныя гульні і распавялі пра сваю любоў да
роднай краіны.
https://www.beresta.by/u-berastavickaj-rajbiblijatjecy-dzejnichae-vystava-letapis-pismovaj-kultury/