Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.02.2021

У бібліятэках Бераставіцкага раёна дзейнічаюць кніжныя экспазіцыі, прысвечаныя Году народнага адзінства

“Адзінства народа – стабільнасць краіны”  – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае тэматычная кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя, прысвечаная Году народнага адзінства, які аб’яўлены сёлета ў Беларусі. Бібліятэкары правялі для сваіх наведвальнікаў прэм’еру экспазіцыі, пазнаёмілі іх з раздзеламі выставы і з выданнямі, прадстаўленымі на ёй. – У першым раздзеле пад назвай “Шляхамі беларускай гісторыі” змешчана літаратура па гісторыі Беларусі, – распавядае загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Чыкун. – Другі раздзел “Асобы мінулага і сучаснага Беларусі” знаёміць з кнігамі, якія распавядаюць пра жыццёвыя і творчыя лёсы славутых людзей Беларусі. Трэці раздзел “Рэлігійныя традыцыі на Беларусі” прысвечаны рэлігіі і канфесіям, якія існуюць у сучасным беларускім грамадстве. Чацвёрты і пяты раздзелы  – “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі” і “Традыцыйная культура беларусаў” дэманструюць багатую архітэктурную і культурную спадчыну краіны – тое, што стварае нашу еднасць. Экспазіцыя адлюстроўвае пераемнасць традыцый беларускага народа ад мінулага да сучаснага, адзінства і згуртаванасць грамадства ў суровыя часы беларускай гісторыі. *** Адпаведныя кніжныя выставы дзейнічаюць ва ўсіх філіялах райбібліятэкі ў аграгарадках. Дарэчы, мерапрыемствы ў рамках Года народнага адзінства запланаваны ў бібліятэках раёна на працягу года. Гэта цыкл гістарычных замалёвак, гучныя чытанні, краязнаўчыя гадзіны, віртуальныя экскурсіі, літаратурныя калажы, вусныя часопісы і гэтак далей. Святлана Ганчарова, фота аўтара і з архіву Бераставіцкай райбібліятэкі У Малабераставіцкай бібліятэцы У Алекшыцкай бібліятэцы