21.02.2023
У бібліятэках Бераставіцкага раёна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы
Бібліятэкі Бераставіччыны далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для
дзяцей была праведзена бібліятэчная акцыя “Гаворым па-беларуску”.
Школьнікі ўголас чыталі творы беларускіх паэтаў Эдзі Агняцвет, Рыгора
Барадуліна, Уладзіміра Мазго, Кандрата Крапівы, перакладалі з рускай
мовы на беларускую, разгадвалі загадкі.
***
У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гульня “Мова – скарб народа”. Удзельнікі
мерапрыемства актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні,
прапанаваныя бібліятэкарам. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі вядомыя
выказванні беларускіх класікаў пра нашу мілагучную мову, узбагацілі
ўласны слоўнікавы запас, а таксама пазнаёміліся з прадуктамі кампаніі
“Белзнешрэклама”, пры дапамозе якой у нашай краіне папулярызуецца
самабытнасць і хараство беларускай мовы.
Падрыхтавала Святлана ГАНЧАРОВА. Фота прадастаўлена Бераставіцкай райбібліятэкай