Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.01.2025

У Пагранічнай сельскай бібліятэцы адбыўся актуальны дыялог “Зрабі свой выбар”

У Беларусі ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прызначаны на 26 студзеня 2025 года. 17 студзеня  ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбыўся актуальны  дыялог “Зрабі свой выбар”, у якім прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Кулісевіч, старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Павел Панкевіч, старшыня Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта  Іван Козел і настаяцель храма Прэпадобнай Еўфрасінні Полацкай, протаіерэй Сергій Шэлест. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што выбары — форма ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь у кіраванні дзяржавай. Гэта палітычны інструмент, дзякуючы якому грамадзяне надзяляюць уладнымі паўнамоцтвамі тых, каму давяраюць і ў кім бачаць свайго лідара, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт. Прымаць удзел у выбарах – гэта грамадзянскі абавязак кожнага беларуса. Алена Васько, бібліятэкар філіяла «Пагранічная сельская бібліятэка» https://www.beresta.by/u-pagranichnaj-selskaj-biblijatjecy-adby-sja-aktualny-dyjalog-zrabi-svoj-vybar/