Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.12.2020

У Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе праводзіўся адзіны дзень інфармавання

26 лістапада ў  Старадварэцкім   яслях-садзе-базавай школе праводзіўся адзіны дзень інфармавання па праекце «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма правядзення — «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць». Класныя кіраўнікі і навучэнцы 8-9 класаў на інфармацыйным гадзіне разгледзелі тры блокі ў рамках праекта. У першым блоку «Мы ў сучасным свеце інфармацыі» класны кіраўнік 9 класа А.Р. Лапцюхова расказала, што сродкі масавай інфармацыі прадстаўляюць сабой адзін з найважнейшых інстытутаў сучаснага грамадства, так як непасрэдна ўплываюць на фарміраванне і эвалюцыю грамацкай свядомасці. Пасля чаго абмеркавалі пытанні па гэтай тэме. У другім блоку «Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты» было адзначана, што ўяўленне пра свет, атрыманае з медыя, можа не супадаць з гэтым светам, што гаворыць аб стварэнні медыя жывых ілюзій і асаблівага свету. Таксама навучэнцы даведаліся пра такія паняцці як «грумінг», «кібербулінг», «буліцыд», «кібермахлярства» і як гэтаму супрацьстаяць. У рамках трэцяга этапу было прапанавана прыняць удзел у афармленні старонкі школьнага сайта «Бяспека» і складанні каталога карысных інтэрнэт-рэсурсаў. http://www.beresta.by/?p=114212